Новыя затрыманні журналістаў: цяпер Барбарыча і Ярашэвіча

26.04.2013 / 22:36

У Савецкім РУУС Мінска знаходзяцца журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч.

Яны здолелі патэлефанаваць у БАЖ і паведаміць, што былі схопленыя пасля асвятлення чарнобыльскай акцыі.

Нагадаем, што двума гадзінамі раней затрымлівалі журналістак "Нашай Нівы" Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую, а праз гадзіну пасля затрымання іх выпусцілі.