Антыкарупцыйныя нататкі

«Абяцанага тры гады чакаюць…» Помню, як у 1994-м кандытат у прэзідэнты А. Лукашэнка гнеўна і пафасна абяцаў выкараніць карупцыю. Помню, як радаваліся гэтай заяве бацькі. Помню, як на вачах у простых людзей бессаромна «асвойвалі» дзяржмаёмасць малыя і вялікія чыноўнікі…

18.05.2013 / 08:35

А цешыцца, шаноўны, пачакай:
Пасада — на такіх, як ты, засада.
Ідзеш у пекла праз уладны рай.
Твой лёс — капкан з грашоваю прынадай.

Ну! Трэснула Бастыліі сцяна!
Мо пойдзе ўніз цаглін прыгнёту хваля?
З карупцыяй «свяшчэнная вайна».
Ох, дзякуй! Дзевятнаццаць год чакалі!

Рыгор Шэрда