Зборная Беларусі згуляе з румынамі ў дзень бітвы пад Воршай

Адборачны матч чэмпіянату Эўропы 2008 года адбудзецца ў Менску 8 верасьня.

20.08.2007 / 13:05

Адборачны матч чэмпіянату Эўропы 2008 года адбудзецца ў Менску 8 верасьня.. Квіткі на футбольнае мерапрыемства ў касах стадыёна «Дынама» ўжо зараз прадаюцца па кошце ад 3 да 30 тысяч рублёў. Перад гэтым — 22 жніўня — наша каманда у таварыскім матчы сустрэнецца з Ізраілем

На дадзены момант наша зборная ў займае пятае месца ў групе на выхад у асноўную частку чэмпіянату сьвету. Наперадзе падапечных Пунтуса Румынія, Балгарыя, Галяндыя і Альбанія.