Выйшаў новы беларускамоўны пераклад Skype

cпампуйце яго тут

16.05.2013 / 11:51

Новая версія перакладу папулярнай праграмы Skype на беларускую мову даступная для скачвання.
Яе даслаў у «Нашу Ніву» Аляксандр Кошаль. Па ягоных словах, у новай версіі выпраўленыя многія ранейшыя памылкі. Пераклад максімальна набліжаны да гласарыя Майкрасофт.
Усталяваць моўны пакет вельмі проста.
Напрыклад, калі вы карыстаецеся расейскамоўнай версіяй, націсніце «Інструменты» — «Ізменіть язык». У самым нізе меню абярыць варыянт «Загрузіть языковой файл Skype». А там укажыце шлях да файла, спампаванага з nn.by.

Спампаваць беларускамоўны пакет для Skype (366 Кб)

ЯМ