«Тутэйшых» выдалі па-француску

У Парыжы выйшлі «Тутэйшыя» Янкі Купалы ў перакладзе на францускую мову.

21.08.2007 / 16:34

У Парыжы выйшлі «Тутэйшыя» Янкі Купалы ў перакладзе на францускую мову.

Ianka Koupala. Les gens d'ici. Scènes Tragi-Comiques En Quatre Actes [Touteïchyïa, Akopy 1922]. (Broche) Еd. l'Espace d'un instant (Paris) – 2006. – 149 p.

Пераклалі зь беларускай Ларыса Гіймэ ды Віржынія Шыманец. А прадмову напісала Мары-Крысьцін Отан-Мат’ё.

Замовіць кнігу, напрыклад, можна на партале amazon.fr. Кнігу абяцаюць даслаць у любую кропку за два - чатыры тыдні. Кошт 9,5 эўра + перасылка.

Ул. інф.