Беларусы распрацавалі эксперыментальны бранявік «Барс» — фотафакт

18.05.2013 / 18:22

Раніцай 18 мая на аўтадарозе М2 у раёне вёскі Каралёў Стан Мінскага раёна сустрэўся цікавы транспартны сродак. У бок ад Мінска рухаўся па выглядзе відавочна браніраваны аўтамабіль у суправаджэнні пазадарожніка «Таёта-Лексус» з нумарам 0781-Мі-7, без ведамаснай прыналежнасці, але з мігалкай на даху.

Дзяржнумар на бранеаўтамабілі адсутнічаў. Назва маркі вытворцы таксама заўважна не было.

За Курганам Славы картэж працягнуў рух па аўтадарозе Р35 (Слабада — Навасады) з хуткасцю каля 100 км/г

Як высветлілася пазней, гэты транспартны сродак — эксперыментальная мадэль «Барс» беларускай распрацоўкі, якая будзе пастаўленая на ўзбраенне пасля праходжання выпрабаванняў.