Расійскага баксёра і дэпутата Валуева могуць абвінаваціць у браканьерстве

Ён змясціў у блогу фота трафеяў — мядзведзя і бабра, імі зацікавілася прэса і пракуратура.

22.05.2013 / 17:50

Фота з Твітара Валуева.

Расійскі баксёр і дэпутат Дзярждумы Мікалай Валуеў змясціў у сваім мікраблогу фотаздымкі паляўнічых трафеяў, здабытых нядаўна ў Архангельскай вобласці. На адным са здымкаў ён пазуе на фоне забітага мядзведзя. Акрамя таго, ён застрэліў бабра і некалькі качак.

Трафеямі дэпутата зацікавілася прэса, а пасля публікацыі здымкаў — і пракуратура. Зараз праводзіцца праверка. Паводле расійскага заканадаўства у вясновы перыяд у Архангельскай вобласці паляванне дазволенае толькі на вадаплаўных птушак.