Паўтарагадовы хлопчык атруціўся дызельным палівам у Гомельскай вобласці

24.05.2013 / 23:12

У вёсцы Збораў Рагачоўскага раёна паўтарагадовае дзіця атруцілася дызельным палівам.

Дзеці гулялі на вуліцы, непадалёк сусед рамантаваў аўтамабіль, каля якога стаялі звычайныя бутэлькі, напоўненыя дызельным палівам.

Малое выпадкова глынула з адной. Яго старэйшы брат, убачыўшы гэта, падняў трывогу, паклікаўшы на дапамогу дарослых.
Бацькі выклікалі хуткую дапамогу. Хлопчык шпіталізаваны ў раённую бальніцу.