Затрыманы падазраваны ў рабаванні прадаўца рыбы, пра яго міліцыі паведаміў ананім

29.05.2013 / 18:29

Мінская міліцыя затрымала маладога чалавека, якога падазраюць у абрабаванні прадаўца жывой рыбы.

Пра гэта паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 23 мая, праз пяць дзён на сайце ГУУС апублікавалі інфармацыю пра падазраванага. У той жа дзень у міліцыю звярнуўся ананім, які паведаміў месцазнаходжанне падазраванага. Яго затрымалі, зараз праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

nn.by