На авіяшоу пад Масквой разбіўся самалёт, пілот загінуў — відэа

02.06.2013 / 20:42

2 чэрвеня на авіяшоу пад Масквой разбіўся спартыўны самалёт. Пілот выконваў «плоскі штопар», але не змог завяршыць манеўр. Самалёт упаў, лётчыка даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць яго медыкі не здолелі. Ніхто з гледачоў не пацярпеў.