У Германіі ў ДТЗ трапіў аўтобус з польскімі школьнікамі: 32 чалавекі пацярпелі

08.06.2013 / 15:47

Недалёка ад горада Інгальштат з'ехаў з трасы і перакуліўся польскі школьны аўтобус.

«Адзін чалавек загінуў. Верагодней за ўсё, гэта настаўніца. Трое атрымалі цяжкія траўмы, іх аперуюць», - піша мясцовая прэса.

Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 43 пасажыры і два кіроўцы, у выніку ДТЗ пацярпелі 32 дзяцей. Школьнікі накіроўваліся на экскурсію ў Францыю.

gazeta.ru