Два дарожныя рабочыя загінулі ў ДТЗ пад Баранавічамі

11.06.2013 / 13:39

Фота АДАІ Баранавіцкага ГАУС.

неўзабаве на месцы трагедыі з'явіліся кветкі. Фота Наталлі Семяновіч, Intex-press.

На 76-м км аўтадарогі Стоўбцы — Івацэвічы — Кобрын ў 15.50 33-гадовы мясцовы жыхар на «Опелі-Зафіры», урэзаўся ў спадарожны аўтапагрузчык «УНЦ-060». Пасля гэтага «Опель» выехаў на раздзяляльную паласу, дзе ўчыніў наезд на дарожных рабочых ДСУ-22 1959 і 1987 гадоў нараджэння.

У выніку ДТЗ 26-гадовы рабочы загінуў на месцы, а 54-гадовы быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе ў 19.30 ад атрыманых траўм памёр.
Абодва кіроўцы з цялеснымі пашкоджаннямі змешчаны ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу. Усе яны мясцовыя жыхары.

Відэа Арцёма Хвалько.