Імша па-беларуску ў Варшаве — 16 чэрвеня

Сардэчна запрашаем на святую імшу па-беларуску 16 чэрвеня 2013 у 14.30.

14.06.2013 / 04:47

Імша адбудзецца ў кляштары айцоў дамініканаў на Freta 8/10.

Прыходзьце, калі ласка, крыху раней, каб годна падрыхтавацца да літургіі. Уваход праз захрыстыю. Калі вы спазняецеся і не ведаеце, дзе адбываецца літургія, патэлефануйце: (48) 536-948-025.

Пасля імшы запрашаем на супольную гарбату і дыскусію. Заахвочваем прынесці нешта да гарбаты.

Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых!

Дадатковая інфармацыя: Bel.imsha@gmail.com, (48) 536-948-025.