Створана альтэрнатыва Інтэрнэту?

Японія распачынае дасьледаваньні новай сеткавай тэхналёгіі, якая зможа ў будучыні замяніць Інтэрнэт.

29.08.2007 / 17:17

Японія распачынае дасьледаваньні новай сеткавай тэхналёгіі, якая зможа ў будучыні замяніць Інтэрнэт — заявілі ўлады ў Токіё.

Інтэрнэт набліжаецца да сваіх межаў — сказаў Ёшышыра Онішы, начальнік дэпартамэнту ў Міністэрстве камунікацыі. Па яго словах, новая сетка станецца неабходнай у 2020 годзе. Праблемы зь якасьцю і бясьпекай Інтэрнэту спрычыніліся да таго, што падобныя ініцыятывы ўжо ўзьніклі ў ЗША і Эўропе.

Токіё не выключае сумесных міжнародных дасьледаваньняў. Японцы таксама жадаюць, каб новая сетка была больш экалягічнай — спажывала менш энэргіі.

Вольга Данішэвіч, паводле wiadomosci.wp.pl