У крыві кіроўцы, які насмерць збіў двух дарожнікаў, было 3,2 праміле алкаголю

Гэта ў дзесяць разоў вышэй за дапушчальную норму.

20.06.2013 / 16:13

Па віне п'янага кіроўцы загінулі два чалавекі. Фота АДАІ Баранавіцкага ГАУС.

Як паведаміла карэспандэнту «Intex-press» начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта РБ Іна Семянюк, 33-гадовы гараджанін, які збіў 10 чэрвеня на аўтадарозе Стоўбцы-Івацэвічы-Кобрын двух дарожных рабочых, знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. «

У крыві кіроўцы выяўлена 3,2 праміле алкаголю пры дапушчальнай норме 0,3 праміле», — патлумачыла яна.

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, «3,2 праміле — гэта прыкладна бутэлька гарэлкі, можа, трохі менш, залежыць ад камплекцыі чалавека, яго здароўя і іншых паказчыкаў».

Цяпер справа аб ДТЗ, у выніку якога загінулі два чалавекі, перададзена ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.