«Не шукай ты шчасця, долі»

«НН» сто гадоў з вамі

26.06.2013 / 10:15

Не шукай ты шчасця, долі
На чужым, далёкім полі,
Гэт, за шумным лесам-борам,
За шырокім сінім морам
Не шукай ты шчасця, долі.

Ты ўсё знойдзеш гэта блізка
Там, дзе маці над калыскай
Табе песні напявала,
Як малога калыхала,
Толькі ўмей шукаці блізка.

Янка Купала, «НН». №26-27. 1913.

Большы за Коласа. Аглядаючыся назад на Быкава — на нядаўняга Быкава, які ў апошні свой дзень нараджэння, пасля двух пераліванняў крыві спаў на бараўлянскім ложку, нібы дзіця — на кулачку, які «мякка выштурхнуты» (ягоныя словы) непрыяцелямі і прыяцелямі ў самоту і роспач эміграцыі, захоўваў яснасць думак, шляхетнасць эмоцый, і на даўнейшага Быкава, цкаванага камуністамі, а пасля тымі ж камуністамі падкупленага ордэнна і ганарарна, — мы бачым вялікі этас вялікага мудраца, які зрабіўся найбольшым духоўным аўтарытэтам у Беларусі.

«НН». №24. 2003.