Каляндар на верасень
Асобы, падзеі, даты, факты.
31.08.2007 / 17:52
Асобы, падзеі, даты, факты.
1 — Дзень Ведаў.
8 — Дзень беларускай вайсковай славы.
8 — Нараджэньне Багародзіцы ў каталікоў.
13 — пачатак Рамазану ў мусульманаў.
14 — Чэсны Крыж у каталікоў
17 — 100 гадоў таму (1907) нарадзіўся паэт і перакладчык Сяргей Дзяргай.
21 — Эўрапейскі Дзень без машынаў.
21 — Нараджэньне Багародзіцы ў праваслаўных.
23 — Рош Ашонэ (Новы год) у габрэяў.
26 — Эўрапейскі дзень моваў.
27 — Сусьветны дзень турызму.
27 — Чэсны Крыж у праваслаўных
27 — 125 год таму (1882) нарадзіўся Міхаіл Кахановіч, беларускі палітык, пэдагог, публіцыст.
29 — Сьвятых Арханёлаў у каталікоў.
30 — У каталікоў ушаноўваецца сьв. Геранім Стрыдонскі, сьвятар й доктар Касьцёлу, апякун ўсіх перакладчыкаў. Гэты дзень лічыцца таксама сусьветным днём перакладу.