У арміі Літвы замест пяхоты паявяцца ўланы, драгуны і гусары

02.07.2013 / 13:20

У аўторак Cейм Літвы прыняў падрыхтаваны Міністэрствам абароны закон аб прынцыповай структуры і колькасці ўзброеных сіл у 2014 і ў 2019 годзе.

У законе прадугледжваецца перайменаваць мотапяхотны батальён імя Караля Міндоўга Сухапутных сіл нд Літвы ў гусарскі батальён імя Караля Міндоўга Сухапутных сіл нд Літвы.

У суправаджальным дакуменце гаворыцца, літоўскія гусары, як род лёгкай кавалерыі, з'явіліся ў першай палове XVI ст. Неўзабаве яны сталі цяжкай кавалерыяй, прызначэннем якой у баі было тараніць шэрагі суперніка, а пры неабходнасці наносіць ўдары з флангаў.

Мотапяхотны батальён імя Вялікай княгіні Біруты Сухапутных сіл Літвы будзе перайменаваны ва уланскі батальён імя Вялікай княгіні Біруты Сухапутных сіл Літвы. Па словах міністра абароны Юозаса Алекаса, такім чынам будуць захаваны традыцыі ўланаў XVII стагоддзя.