Ці паедзе Лілія Ананіч у Барысаў?

Радзіме самага галоўнага шанцуе.

05.09.2007 / 15:37


Лілія Ананіч

Радзіме самага галоўнага шанцуе. Як паведамляе тая ж «Звязда», на адкрыццё новага новага навучальнага года ў знакамітую цяпер Александрыю прыехалі і суаўтар верша «Мы, беларусы, мірныя людзі» Уладзімір Карызна, і — што больш важна — намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Пані віцэ‑міністр уручыла школе падарунак: кнігу «Мінск квітнеючы» (паспрабаваў бы Мінск не квітнець!), і бібліятэчку з больш як 600 кніг.

Добра быць землякамі самага галоўнага. А вось у Барысаве, як я пачуў учора ад тамтэйшых людзей, школьнікі дасюль не маюць поўных камплектаў падручнікаў.

Мо пані Лілія Ананіч з’ездзіць у Барысаў і завязе дзецям падручнікі?

АС