Дрэва забіла мужа і жонку

22.07.2013 / 13:55

Муж і жонка, жыхары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, загінулі ў выніку няшчаснага выпадку 20 ліпеня.

Трагедыя здарылася ў лесе каля вёскі Горкі. Настаўніца сярэдняй школы 1971 года нараджэння і яе непрацуючы муж 1975 года нараджэння былі смяротна траўмаваныя паваленым дрэвам.