З кветкамі да польскага пасольства

30 сакавіка пройдзе акцыя каля польскага пасольства ў Беларусі. Яе ўдзельнікі выкажуць падзяку палякам за падтрымку абаронцаў намётавага мястэчка.

30.03.2006 / 00:05

30 сакавіка пройдзе акцыя каля польскага пасольства ў Беларусі. Яе ўдзельнікі выкажуць падзяку палякам за падтрымку абаронцаў намётавага мястэчка. Як вядома, сярод затрыманых і зьбітых на Кастрычніцкай плошчы былі польскія журналісты і экс-пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч. Ён асуджаны на 15 сутак арышту.

А 16.00 беларусы з кветкамі прыйдуць да польскага пасольства, якое месьціцца на вуліцы Румянцава, 6. Ініцыятыва правядзеньня акцыі належыць сваякам і сябрам беларускіх палітвязьняў

Прэс-служба АГП