Тарыфныя стаўкі педагогаў вырастуць на 25%

07.08.2013 / 13:11

Заробак асобных катэгорый педагагічных работнікаў з 1 верасня павысіцца. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 6 жніўня 2013 г №689.

Павышэнне тарыфных ставак (акладаў) настаўнікам устаноў адукацыі, педагогам дадатковай адукацыі установаў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, выкладчыкам устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноўлена ў памеры 25%.