У Гомелі кіроўца машыны збіў жанчыну з дзіцем

09.08.2013 / 13:08

Увечары 8 жніўня 56-гадовы кіроўца «Аўдзі-80», рухаючыся па вуліцы Барыкіна ў Гомелі, здзейсніў наезд на дваіх пешаходаў - 31-гадовую жанчыну і яе 13-гадовага сына, якія пераходзілі дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Хлопчык з пераломам крыжа і жанчына з цяжкай траўмай былі дастаўлены ў бальніцу.