Мачаха захопленай у Сірыі Святланы Маркіяновіч: «Нічога добрага сказаць пра яе не магу»

14.08.2013 / 13:42

Як паведаміла жонка бацькі Святланы Маркіяновіч, бацькі не жылі разам — развяліся, калі дзяўчына была дзіцем. Пасля смерці маці Святлана жыла з бабуляй.

«Нічога добрага сказаць пра яе не магу, — адзначыла жанчына. — Бабуля напакутавалася ад яе. Тут яна нідзе не працавала. За мяжой працуе: на два-тры месяцы прыляціць сюды, а пасля зноў за мяжу».

Але яна не ведае, чым Святлана займаецца і ў якую краіну лётае.

Раней бабуля Святланы Маркіяновіч паведаміла, што не бачыла ўнучкі больш за два месяцы. А ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім Святлана трапіла ў палон да сірыйскіх паўстанцаў.

КМ