У цэнтры Гомеля на дарогу ўпалі асвятляльныя слупы — фотафакт

17.08.2013 / 16:18

Каля 13 гадзін 17 жніўня ў цэнтры Гомеля на праезную частку ўпалі два асвятляльныя слупы, якія стаялі адзін супраць аднаго на процілеглых баках вуліцы Перамогі. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне дома № 17. Аўтамабільны рух па вуліцы ў абодва бакі спынены.

Адзін з паваленых ліхтароў пашкодзіў прыпаркаваны легкавы аўтамабіль «Шкода». На месцы НЗ працуюць службы ДАІ і МНС, прычына здарэння ўстанаўліваецца.