Кароткачасовыя дажджы, да 23°С

26.08.2013 / 17:36

У бліжэйшыя суткі, 27 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

Ноччу ў асобных раёнах Гомельскай вобласці, днём месцамі па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да +5 .. +11°С, дзённы максімум складзе +16 .. +21°С, толькі па Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да +23°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя двое сутак, 28-29 жніўня, у асобных раёнах Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, месцамі па краіне згусціцца туман. Тэмпературны фон застанецца паніжаным: ноччу за ўсё +5 .. +12°С, у разгар дня ў асноўным +16 .. +22°С.