Юрый Чыж аддаў гатэль у Мірскім замку ў падпарадкаванне дзяржавы

29.08.2013 / 11:23

Мірскі замак. Фота Сяргея Плыткевіча.

Гатэль у Мірскім замку. Фота holiday.by.

Гатэль у Мірскім замку. «Прэзідэнцкі люкс». Фота holiday.by.

Гатэль у Мірскім замку. «Прэзідэнцкі люкс». Фота holiday.by.

Гатэль у Мірскім замку. «Прэзідэнцкі люкс». Фота holiday.by.

Гатэль у Мірскім замку. Фота holiday.by.

Гатэль у Мірскім замку. Фота holiday.by.

Гатэль у Мірскім замку. Нумар «Камфорт». Фота mirzamak.by.

Гатэль у Мірскім замку. Двухузроўневы нумар. Фота prodano.by.

Гатэль у Мірскім замку. Більярд. Фота prodano.by.

Гатэль у Мірскім замку. Рэстаран. Фота prodano.by.

З 1 верасня элітны гатэль ў Мірскім замку змяняе ўласніка. Ад кампаніі «Трайпл» мільярдэра Юрыя Чыжа ён пераходзіць на баланс музея.
Разам з гатэлем ў валоданне музея аддалі і рэстаран, таксама размешчаны ў замку.
«У нас была заключаная дамова арэнды, якая заканчваецца 31 жніўня, — патлумачылі ў гасцініцы. — Мы вырашылі гэтую дамову не працягваць, таму гасцініца і рэстаран пераходзяць ў падпарадкаванне міністэрства культуры».

Нагадаем, што гатэль у Мірскім замку адкрыўся два гады таму. У ім налічваецца 15 нумароў рознай ступені камфорту, разлічаных на размяшчэнне 29 чалавек. Цэны на начлег у адзіным замкавым гатэлі Беларусі вар’іруюцца ад 70 да амаль 300 еўра.

паводле Holiday.by