Пуцін: Расія можа пагадзіцца на аперацыю ў Сірыі

04.09.2013 / 14:44

Расійскі бок не выключае згоды на ваенную аперацыю ў Сірыі, калі віна Асада ва ўжыванні хімічнай зброі будзе даказаная, і з санкцыі Рады бяспекі ААН, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю шэрагу СМІ.

«Расіі патрэбныя відавочныя доказы ў дачыненні да віны некага ва ўжыванні хімічнай зброі ў Сірыі, пасля гэтага Масква гатовая дзейнічаць рашуча», — сказаў Пуцін.

Ён падкрэсліў неабходнасць дачакацца высноў інспектараў ААН, бо пакуль няма дакладных дадзеных аб тым, хто ўжываў хімічную зброю ў Сірыі.

«Ёсць меркаванне, што відэаматэрыялы пра забітых дзецях нібыта ў выніку хіматакі ў Сірыі — гэта кампіляцыя баевікоў, якія звязаныя з «Аль-Каідай», — перадаюць словы Пуціна расійскія агенцтва навін.