Следчы камітэт: выбуховак у школах Маладзечна не знайшлі

05.09.2013 / 17:16

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяло крымінульную справу на факце паведамлення пра мініраванне дзесяці ўстаноў адукацыі ў Маладзечне. Справу кваліфікавалі як загадзя лжывае паведамленне пра небяспеку, якое пацягнула цяжкія наступствы.

Дзесяць школ Маладзечна атрымалі лісты па пошце, у якіх былі патрабаванні перавесці 10 тысяч даляраў на какнрэтны электронны кашалёк. У выпадку адмовы ананім пагражаў узарваць шклолы. Устаноўлена, што ўсе лісты адпаўлены з Маладзечна.

Ніводнай выбухоўкі сапёры не знайшлі.

СМ