Па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы

05.09.2013 / 19:58

У бліжэйшыя суткі, 6 верасня, у асноўным без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман.

Вецер паўночны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы панізіцца да +3... +10°С, максімальная тэмпература паветра днём складзе +15... +21°С, ва ўсходніх раёнах Беларусі з-за больш шчыльнай воблачнасці і дажджоў не
вышэй +11... +14°С.

Атмасферны ціск будзе слаба падаць.