Жыхары Іспаніі ўпершыню набылі болей ровараў, чым аўтамабіляў

19.09.2013 / 13:30

Жыхары Іспаніі ўпершыню купілі ў 2012 г. больш ровараў, чым аўтамабіляў. Аналітыкі звязваюць гэта з эканамічным крызісам, з-за якога, прынамсі, чвэрць насельніцтва краіны не мае працы, паведамляе The Times.

У мінулым годзе іспанцы набылі 700 тыс. машын, што на 31,4% менш за паказчык 2011 года. Пры гэтым было набыта 780 тыс. ровараў, што на 4% вышэй за ўзровень продажаў 2011-га.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, цяпер 56% іспанцаў ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў з'яўляюцца беспрацоўнымі. Многія з іх аддаюць перавагу роварам у сувязі з іх таннасцю у параўнанні з аўтамабілямі.