Аўтамабіль збіў на пешаходным пераходзе маці з аднагадовай дачкой

25.09.2013 / 12:48

Выпадак адбыўся ў в. Яроміна Гомельскага раёна.

22-гадовы кіроўца "Аўдзі-100", рухаючыся па цэнтральнай вуліцы вёскі, пры праездзе пешаходнага пераходу здзейсніў наезд на 30-гадовую маці з аднагадовай дачкой, якія пераходзілі дарогу.

З сур'ёзнымі траўмамі жанчына і дзіця былі дастаўлены ў бальніцу.