Калдун, Лашкоўскі і Купала

АНТ пакажа на Новы год мюзыкал «Паўлінка‑new»

19.09.2007 / 13:53

АНТ пачало здымаць першы беларускім тэлемюзыкал «Паўлінка‑new».

Аляксандар Бутар, рэжысэр‑пастаноўшчык фільму кажа: «Мы крыху зрабілі сучасны погляд па гэтую гісторыю. Дадалі некаторыя сучасныя дэталі. Пры гэтым захавалі калярыт — купалаўскую гісторыю, купалаўскія характары».

Мужа й Жонку Пустарэвічаў загрюць тэлевядоўца Яўген Лашкоўскі й сьпявачка Тацяна Лазоўская. Роля «проста Броні» дасталася ўдзельніку папулярнай каманды «ЧП» Яўгену Смарыгіну.

Удзел у пастаноўцы бяруць таксама Іна Афнасьева, Яўген Булка, браты Калдуны.

Паводле ONT.by