КХЛ. «Дынама» атрымала трэцюю перамогу

02.10.2013 / 21:58

Мінскае «Дынама» атрымала трэцюю перамогу ў чэмпіянаце КХЛ. Сёння на «Мінск-Арэне» дынамаўцы выйгралі ў «Югры» з Ханты-Мансійска - 5:3 (2:1, 3:1, 0:1).

Праўда, клуб з 10 баламі застаецца на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі, маючы на рахунку тры перамогі і восем паразаў (адна ў авертайме).

4 кастрычніка «Дынама» згуляе ў Мінску з «Авангардам»