«Калыханкi» Вайцюшкевіча атрымалі міжнародную прэмію за прыгажосьць

19.09.2007 / 20:36

На Маскоўскім міжнародным фэстывалі рэклямы дыск зь беларускімі песьнямі атрымаў прыз за найлепшае афармленьне.

«Калыханкi» былі выдадзеныя да 60-годзьдзя Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЭФ. Дыск не прадаваўся: яго раздавалі бясплатна ў дзіцячых дамах. «Калыханкi» напісаў Зьміцер Вайцюшкевіч, афармленьне зрабілі менскія дызайнэркі Юля Ляшкевіч і Юля Галавіна. Кліп (ён ёсьць на дыску) зьняла Юля Ляшкевіч. Душэўны малюнак на вокладку зрабіла Юля Галавіна -- за вечар, звычайнымі каляровымі алоўкамі.