Нобель па фізіцы прысуджаны за прадказанне базона Хігса

08.10.2013 / 13:55

Франсуа Энглер і Пітэр Хігс, фота news.yahoo.com

Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджаная Пітэру Хігсу і Франсуа Энглеру, што прадказалі існаванне базона Хігса — часціцы, адказнай за ўзнікненне масы ў Сусвеце.

Сёння прысуджэнне прэміі зацягнулася больш чым на паўгадзіны.

Нагадаем, што ў панядзелак была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне. Узнагарода за «даследаванне механізмаў, якія рэгулююць везікулярны транспарт», дасталася Джэймсу Ротману, Рэндзі Шэкману і Томасу Зюдаву.

У сераду будзе абвешчаны лаўрэат у галіне хіміі (у 12:45 паводле мінскага часу).

У чацвер, а 14-й паводле Мінска, назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры,

а ў пятніцу, а 12-й, — лаўрэата прэміі міру, паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта.

Скончыцца ўручэнне прэмій у панядзелак, 14 кастрычніка, прысуджэннем узнагароды ў галіне эканомікі