Надвор'е на чацвер: да +12

16.10.2013 / 15:02

17 кастрычніка прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у некаторых раёнах — туман. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў, 2-7 м/c.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 1-7 градусаў, месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 4, днём прагназуецца да плюс 6-12 градусаў.