Таргі 17 кастрычніка. Еўра скочыў на 70 рублёў і абнавіў гістарычны максімум

17.10.2013 / 11:46

У чацвер 17 кастрычніка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся чацвёртым запар паслабленнем беларускага рубля да кошыка валют.

Сёння значэнне кошыка вырасла адразу на 0,27%, і паднялося да рэкорднага ўзроўню з пачатку года. А гэта азначае, што беларускі рубель працягвае дэвальвавацца не толькі да даляра, але і да кошыка валют.

Курс даляра сёння знізіўся на 10 рублёў да 9 160 беларускіх. Учора ён знаходзіўся на гістарычным максімуме.

Курс еўра вырас адразу на 70 рублёў да 12 460 беларускіх рублёў і ўсталяваў новы абсалютны максімум.

Курс расійскага рубля вырас на 1,0 да 285,5 беларускага і падняўся да максімальнага ўзроўню за папярэднія 8 месяцаў.