У Іране асуджаны на смерць выжыў, яго хочуць павесіць ізноў

17.10.2013 / 17:11

Мужчына быў павешаны за распаўсюд наркотыкаў, але калі цела даставілі ў морг, у яго выявілі прыкметы жыцця і адправілі ў бальніцу.

Іранскія юрысты дыскутуюць, ці павінен прысуджаны быць адпраўлены на шыбеніцу ў другі раз. Частка іх звярнулася ў міністэрства юстыцыі краіны з просьбай адмяніць паўторную пакаранне асуджанага.

Адзін з аўтарытэтных іранскіх святароў прапанаваў памілаваць асуджанага.