Тэмпература паветра ў Мінску сёння дасягнула +18,75°!

27.10.2013 / 17:32

У 16:05 у нядзелю тэмпература паветра ў Мінску дасягнула +18,75° цяпла.

Пра гэта паведамляе twitter Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, спасылаючыся на інфармацыю meteoinfo.by.

Яшчэ а 15-й тэмпература паветра складала +15.

У панядзелак, 28 кастрычніка, у Беларусі захаваецца цёплае надвор'е. Тэмпература паветра складзе ад 11 да 17 градусаў.