Ultra-music адсвяткуе 10-годдзе вялікім канцэртам

28.10.2013 / 18:42

 

Партал Ultra-music.com, які застаецца найважнейшым беларускім музычным сайтам, святкуе 10-годдзе. Персанальны блог Вячаслава Радзівонава паступова развіўся ў досыць паспяховы праект, які застаецца асноўнай пляцоўкай для беларускіх меламанаў.

Падрабязней пра гісторыю партала можна пачытаць тут.

2 лістапада ў клубе Re:Public партал у кампаніі сяброў і чытачоў святкуе свой першы юбілей, у канцэрце, які атрымаў назву «УМопомрачение» возьмуць удзел: “Нейра Дзюбель”, “Куклы”, Clover Club і Nizkiz.

Кошт квіткоў ад 70 000 да 110 000 рублёў. Набыць іх можна на сайце kvitki.by.

Даведкі па тэлефоне +375 29 3404633.

ЮУ