Нацыянальныя строі, аўтэнтычныя спевы і танцы ў цэнтры сталіцы

Свята па-беларуску.

29.10.2013 / 23:26

Менавіта так гурт «Горынь» адзначыў свяё пяцігоддзе. Святкаванне адбывалася ў этна-краме «Рагна», якая нядаўна пачала працаваць на вуліцы Сухой.

«Горынь – гэта чырвоная нітка, якой на Беларусі вышывалі і ткалі арнаменты, – тлумачыць удзельніца гурта Наталля Ярмалінская. – Мы ўсе рукадзельніцы, таму і абралі такую назву».

Як адзначаюць юбілей па-беларуску, глядзіце ў нашым відэа.

Ірына Арахоўская, Ганна Бадзяка