Тое, што беларускія СМІ не паказалі — эквадорскія фоты з сустрэчы Карэа з Лукашэнкам

Беларускія СМІ не паведамілі пра многія дэталі сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Эквадора.

01.11.2013 / 11:32

Аднак гэтых дэталяў не стала хаваць прэс-служба Рафаэля Карэа Дэльгада.

Па-першае, прэзідэнта Эквадора ў Мінску сустракалі не адзін, а два Лукашэнкі. Хоць раней малодшых сын у хатніх мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню не ўдзельнічаў.

Па-другое, кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман раптам пакінуў абавязкі звычайнага загадчыка гаспадаркі і быў пакліканы на перамовы.

…магчыма, таму, што паслаў усё ж на мармуровую падлогу дарожкі. А то на саміце СНД прэзідэнты проста баяліся расцягнуцца на гэтай падлозе і паламаць рукі-ногі.

Па-трэцяе, сярод працоўнага дня ў парушэнне вядомага дэкрэта выпівалі. Ды не віно, а ўсё-такі гарэлачку.

Ну і па-чацвёртае, бакі павесялелі і абмяняліся каштоўнымі падарункамі.