Алімпійскі агонь зноў пагас. Гэтым разам у Сыктыўкары — фотафакт

02.11.2013 / 18:55

фота Максіма Палякова

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў сыктыўкарскі журналіст Максім Палякоў. Паводле яго слоў, агонь пагас у руках шматразовай чэмпіёнкі Расіі па лыжных гонках Вікторыі Мелінай.

Нагадаем, што ўпершыню алімпійскі агонь патух на Краснай плошчы ў Маскве 6 кастрычніка.

Пасля гэтага агонь згасаў у расійскай сталіцы яшчэ некалькі разоў. Аналагічныя паведамленні паступалі і з іншых гарадоў.