Дзяды ў Магілёве

02.11.2013 / 22:24

У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяраў бальшавіцкага і сталінскага тэрору.

Ля крыжа памяці, што на праспекце Дзімітрава, сабраліся сябры грамадскіх і палітычных арганізацый.

Адбылася памінальная малітва, да крыжа былі ўскладзеныя кветкі ды запаленыя свечкі.