Затрыманага за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!» будуць судзіць заўтра

03.11.2013 / 22:38

Юрыя Рубцова ўсю дарогу да Курапатаў суправаджалі атлеты ў цывільным. Фота Сяргея Гудзіліна.

Затрыманага 3 лістапада ўдзельніка шэсця на Курапаты Юрыя Рубцова з Гомеля, які быў у майцы з надпісамі «Лукашенко, уходи», будуць судзіць заўтра.

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Разгляд справы адбудзецца ў судзе Савецкага раёна па адрасе Лагойскі тракт, 3. Пачатак а 10-й (інфармцыя пра час суду папярэдняя).

{POLL#144}

Nashaniva.com