Дзве васьмікласніцы ў Віцебскай вобласці трапілі ў рэанімацыю, атруціўшыся таблеткамі

06.11.2013 / 12:50

Дзве вучаніцы 8 класа Коханаўскай сярэдняй школы Талачынскага раёна знаходзяцца ў рэанімацыі, яны атруціліся таблеткамі, паведамляе nash-dom.info

Паводле адной версіі, прэпарат трапіў ад дальнабойшчыка — мясцовага жыхара. Паводле іншай, атручванне адбылося з прычыны перадазіроўкі афіцыйна выпісаных лекаў — дзяўчаты вырашылі знізіць сабе ціск, каб не хадзіць у школу, працягнуўшы сабе канікулы.

У цэнтры гігіены гэтую інфармацыю не пацвердзілі, сказаўшы, што не чулі пра інцыдэнт. Але факт атручвання пацвердзіла Талачынскае РАУС.

Дырэктар школы ў асабістай гутарцы спаслаўся на таямніцу следства, дадае nash-dom.info.