У індывідуальнага прадпрымальніка канфіскавалі тэлефонаў на 1,8 млрд рублёў

08.11.2013 / 12:23

У Мінску 6 лістапада ў гаражна-будаўнічым кааператыве па вуліцы Стадыённай супрацоўнікі міліцыі Мінскай вобласці і мытні ў гаражы індывідуальнага прадпрымальніка знайшлі і канфіскавалі буйную партыю кантрабанднай прадукцыі.

Канфіскаваныя мабільныя тэлефоны і аксесуары да іх імпартнай вытворчасці на агульную суму 1,8 млрд. рублёў.

Тавар захоўваўся без адпаведных дакументаў.