Натарыусы з 1 студзеня могуць страціць статус дзяржслужачых

13.11.2013 / 12:59

Праект указа Лукашэнкі, які тычыцца натарыята, падрыхтаваны і перададзены на разгляд у Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы, паведаміў міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі.

«У адпаведнасці з праектам указа, з 1 студзеня 2014 натарыусы могуць страціць статус дзяржслужачых», — сказаў А.Сліжэўскі журналістам у сераду ў Мінску.

Пры гэтым ён удакладніў, што ў адпаведнасці з праектам указа «натарыят не плануецца рабіць прыватным, ён павінен працаваць на ўмовах самакіравання і самафінансавання, натарыяльныя канторы павінны захаваць арганізацыйную форму ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці».

А.Сліжэўскі таксама адзначыў, што будуць створаны органы натарыяльнага самакіравання ў выглядзе Беларускай натарыяльнай палаты.

«Мінюст гэтае рашэнне падтрымлівае. Цяпер распрацавана норма працы натарыята ў новых умовах», — сказаў міністр.