За год Беларусь стала выпускаць тэлевізараў амаль у 5 разоў менш

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

19.11.2013 / 13:33

Па звестках Белстата, выпуск тэлевізараў у сёлетнім кастрычніку склаў толькі 22,7% у параўнанні з кастрычнікам мінулага года. Агулам жа за 10 месяцаў 2013 года тэлевізараў зрабілі толькі 45,9% у параўнанні з такім жа перыдам 2012 года.

Дарэчы, істотна знізілася таксама вытворчасць халадзільнікаў, камбайнаў, грузавых аўтамабіляў.

Еўрарадыё